header_neu

Ва ўцёках

Наталля Радзіна і яе інтэрнэт-партал Хартыя'97 супрацьстаяць беларускаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. КДБ пасадзіў яе за гэта ў турму, яе сябар і рэдактар быў забіты. Радзіна вымушана была шукаць прытулак ў Літве і адтуль працягваць сваю дзейнасць.

Аўтар: Ян Зуф’ер
Пераклад: Наталля Мартыновіч

Natalia Radina in Vilnius. Alle Rechte: Jan Söfer
Наталля Радзіна ў Вільне. Фота: Ян Зуф’ер

Байцы спецназа ў масках штурмуюць рэдакцыю ў 4.40. Панядзелак, 20 сьнежня 2010 года. Некалькі гадзін таму скончыліся прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Яшчэ ўвечары на вуліцы беларускай сталіцы выйшлі 10.000 чалавек у знак пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі, які хоча ўтрымацца ва ўладзе. Відэа ў Інтэрнэце паказвае армію міліцыянтаў на плошчы, трохі падобнай на Аляксандэрплац у Берліне. Міліцыянты барабаняць дубінкамі па сваіх шчытах з плексігласу і шчыльнымі радамі адціскаюць грамадзян у зімовай вопратцы, якія спрабуюць ухіліцца ў бок, але адыходзяць не дастаткова хутка. Тады ўзнікаюць міліцыянты. Дзяўчына ў белай куртцы крычыць, апускаецца ў снег, яе б’юць дубінкамі па сьпіне і галаве. На заднім плане зіхаціць вялікая святочная елка.

Наталля Радзіна, галоўны рэдактар ​​Charter97.org, асноўнага апазіцыйнага СМІ ў краіне, у гэтую ноч таксама на вуліцах горада. Яна на свае вочы бачыць гвалтаванне вакол. У той дзень былі арыштаваныя каля 1000 чалавек, у тым ліку кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыі Андрэй Саннікаў. У 1:43 Радзіна разам з шасцю калегамі зноў у рэдакцыі, ладзіць онлайн-відэа. Натоўп зноў і зноў скандуе, звяртаючыся да міліцыянтаў: " Мы адзіны народ". Нямецкаму вуху гэты лозунг нагадвае пратэсты ў 1989: "Мы - народ".

У 1:52 Радзіна праз інтэрнэт робіць на ангельскай мове паведамленьне аб журналістах, якія былі збітыя, у тым ліку рэпарцёр Нью-Ёрк-Таймс, Джон Хіл (John Hill). Адзін калега сказаў наступнае: "Калі б ніхто не адцягнуў мяне ад ботаў сіл бяспекі, яны б мяне забілі". Радзінай таксама дасталося. У 4:33, за сем хвілін да штурму рэдакцыі, з’яўляецца паведамленьне ў Інтэрнэце аб яе ўласных справах. Міліцыянты і супрацоўнікі КДБ ужо паспелі правесьці ператрус у яе прыватнай кватэры і дапыталі яе маці. А потым паддаліся сталёвыя дзьверы рэдакцыі. У апошнім паведамленні, атрыманным ад калег Радзінай, гаворыцца: "Мы ўсе ў КДБ".

32-гадовая Наталля Радзіна ў цяперашні час з'яўляецца, бадай, самай вядомай беларускай журналісткай. На нарадзе міністраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) у пачатку сьнежня яна сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан. Незадоўга да гэтага галоўнаму рэдактару ​​Хартыі'97 была ўручаная ў Нью-Ёрку аўтарытэтная міжнародная ўзнагарода «За свабоду прэсы 2011» ад Камітэта па абароне журналістаў - няўрадавай арганізацыі, створанай у 1981 годзе замежнымі карэспандэнтамі, да старшынь якой належыць былая галоўны міжнародны карэспандэнт CNN Крысціян Аманпур (Christiane Amanpour). У сакавіку мінулага года акцёр Джуд Лоў (Jude Law ) прадэманстраваў у Лондане плакат супраць дыктатуры Лукашэнкі. На плакаце была змешчана выява Наталлі Радзінай. Але ад такой вядомасці яна, безумоўна, была бы рада адмовіцца, толькі б пазбавіцца таго, праз што ёй давялося прайсьці.

„Мы саромеліся выкарыстоўваць вядро“

Пасля таго, як спецыяльны нарад арыштаваў яе ў сьнежні мінулага года, Наталля Радзіна трапіла ў СІЗА КДБ. Адна з дзьвух іншых зняволеных у іх камеры – гэта Ірына Халіп, былы рэпарцёр расейскай “Новай газеты” і жонка кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі Андрэя Саннікава, які застаецца за кратамі. Ён атрымаў пяць гадоў.

"Я заўважыла, што большасць апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і іхнія супрацоўнікі былі ў суседніх камерах", кажа Радзіна. "Я чула, як палітычныя зняволеныя мыжчыны падвяргаліся катаванням". Радзіну абвінавачваюць у арганізацыі дэманстрацый і падбухторванні да іх масаў. Ёй пагражае да 15 гадоў у турме, па меншай меры пяць. "Яны казалі мне, што з турмы я выйду ​​хворай і ўжо не змагу мець дзяцей".

У камеры трох жанчын стаяць толькі два ложкі. Радзіна сьпіць на бетоне. Ёсць кран з халоднай вадой і вядро, больш нічога. "Мы саромеліся выкарыстоўваць вядро. Ахоўнікі сачылі за намі пастаянна. У знак пратэсту мы нічога не пілі. Тады яны пачалі выводзіць нас кожныя чатыры гадзіны ў клазэт". Праз шэсьць тыдняў Радзіну нечакана адпусцілі. У адпаведнасці з умовамі. Яна павінна пакінуць Менск, ужо ня можа працаваць і павінна жыць у бацькоўскай хаце ў Кобрыне, недалёка ад польскай мяжы. Двойчы ў дзень яна мусіць з’яўляцца ў міліцыю. У яе забіраюць пашпарт.

Бацькі Радзінай не былі апазіцыянерамі. Яе бацька быў у ВПС і "змагаром на кухні", кажа Радзіна. "Але і ў яго былі свае ўласныя прынцыпы. Ён ніколі не ўступаў у камуністычную партыю і, нягледзячы на ўсе забароны, хрысьціў сваіх дзяцей”. Большасьць беларусаў з’яўляюцца праваслаўнымі.

31 сакавіка 2011 года Радзіна бяжыць. У Маскву. Толькі з зубной шчоткай і ноўтбукам, каб не прыцягваць увагі. На мяжы з Расеяй няма кантролю. Чатыры месяцы яна хаваецца ў сяброў, пастаянна баіцца быць схопленнай. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у рэшце рэшт прызнае яе палітычным бежанцам. Яна едзе ў Галандыю, а адтуль у горад Вільню ў Літве. Гэты горад яшчэ ў сярэднявечныя часы быў прытулкам для шматлікіх бежанцаў і месцам свабоды веравызнаньня. Каля 1900 года Вільня была адным з найбуйнейшых габрэйскіх гарадоў, 40 адсоткаў жыхароў былі габрэямі. Нават і сёньня горад называюць Паўночным Ерусалімам.

Прытулак на пяць гадоў

Сёньня Вільня з'яўляецца цэнтрам беларускай апазіцыі. Ад Менску горад у Прыбалтыцы аддзяляюць усяго 200 кіламетраў, тры гадзіны на цягніку. Многія людзі гавораць па-расейску. Радзіна атрымала прытулак на пяць гадоў. Каля паўтузіна супрацоўнікаў Хартыі зьбеглі ў Вільнюс і працуюць адтуль. Прыкладна столькі ж засталіся ў Менску, але працуюць падпольна. Charter97.org павінен зараз мець больш за аднаго мільёна наведвальнікаў у месяц. Прэзідэнт незалежнай беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна хваліць Наталлю Радзіну за мужнасць і прафесіяналізм. "Хартыя97 з'яўляецца крыніцай інфармацыі, якую высока цэняць і якую нельга прымусіць маўчаць".

Журналіст пажадаў наведаць літоўскую рэдакцыю Хартыя97 у выгнанні. "Прыходзьце", кажуць мне. Праз некаторы час высвятляецца, што ў рэдакцыі нават няма асабістых памяшканьняў. За дзьве гадзіны да прызначанага інтэрв'ю Радзіна зусім адмаўлецца: Можа быць, пазней, можа быць, заўтра, але ненадоўга. Гэта вечар напярэдадні пасяджэння Савета міністраў АБСЕ ў Вільне. Радзінай шмат чаго трэба зрабіць. Ці яна вельмі асцярожная? Нават сёння, па яе словах, яны атрымліваюць ананімныя тэлефонныя званкі і пагражальныя тэкставыя паведамленьні. Наколькі гэта бяспечна сустрэць журналіста, які вядомы толькі па электроннай пошце і які сцвярджае, што з Германіі? Наколькі можа быць асцярожным той, хто ўсё яшчэ баіцца, што яго могуць злавіць беларускія праследвальнікі з КДБ?

Еўрапейскія здзелкі

Толькі ў жніўні Літва аказала прававую дапамогу Беларусі і перадала інфармацыю аб рахунках беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які пасля быў арыштаваны за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Фонды пералічвалі грашовую дапамогу на ягоны ​​рахунак. Літоўскі міністр юстыцыі пазней папрасіў прабачэння.

Увечары Наталля Радзіна, нарэшце, пагадзілася на сустрэчу. Яна была ў ратушы на афіцыйным мерапрыемстве. Але і там яна занятая, ёй трэба пагаварыць з палітыкамі. Праз паўгадзіны яна знаходзіць час. Гэта трохі падобна на аўдыенцыю - нават калі Радзіна не мае такіх манераў. У яе ёсць задача, і яна вырашыла працягваць сваю працу, нягледзячы на турму і выгнаньне. Яе размова цьвярозая. Яна не паказвае эмоцый, але не стварае ўражанне халоднага чалавека.

Наталля Радзіна вывучала журналістыку ў Менску, але "з 18 гадоў я працую ў незалежнай беларускай прэсы," кажа яна. На працягу дзесяці гадоў яна кіруе Хартыяй’97. "Гэтай працай вельмі цяжка зарабіць на жыцьцё. Але калі вы хочаце змагацца супраць рэжыму Лукашэнкі як незалежны журналіст, то не думаеце пра багацьце". Для пабочнай працы ў яе няма часу. Грошы яна і яе калегі атрымліваюць ад еўрапейскіх і амерыканскіх інстытутаў. Але ўсё роўна цяжка. "ЕС шмат кажа пра падтрымку беларускай апазіцыі, але на практыцы мала дапамагае", кажа Радзіна. Джуд Лоў (Jude Law) дэманстраваў у Лондане таксама супраць брытанскай кампаніі, якая займаецца сувязямі з грамадскасцю па ангажэменту замежных кампаній у Беларусі. Але пакуль Еўропа ўступае ў здзелкі з Лукашэнкам, замест таго, каб накласці на яго санкцыі, сітуацыя ня будзе лепш, мяркуе Радзіна.

Міністэрства замежных спраў Германіі заявіла ў лютым мінулага года: “Пасля масавых парушэнняў правоў чалавека з боку беларускага ўрада федэральны ўрад вырашыў пайсці двума шляхамі. З аднаго боку, ЕС увёў нядаўна санкцыі супраць палітычнага кіраўніцтва ў Менску. З іншага боку, трэба падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць”. На канферэнцыі донараў у Варшаве федэральны ўрад прадаставіў 6,6 млн. еўра на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Дзяржаве пагражае банкруцтва

Прыгнёт ў Беларусі "ганьба для Еўропы", заявіў міністр замежных спраў Гіда Вестэрвеле (Guido Westerwelle) на сустрэчы АБСЕ ў пачатку сьнежня. Хілары Клінтан выказалася наступным чынам: "Мы будзем і надалей дзейнічаць з нашымі партнёрамі ў ЕС і іншых дэмакратычных краінах супраць рэжыму Лукашэнкі, уключаючы санкцыі і забароны на паездкі”. Усё гэта негатыўна ўплывае на Беларусь на працягу ўжо некалькіх месяцаў. Рубель упаў ў кошце, цэны на прадукты харчавання павялічваюцца. Краіне пагражае банкруцтва, ёй неабходны мільярды. Лукашэнка нават папрасіў дапамогі ў Міжнароднага валютнага фонда, арганізацыі сістэмы ААН. Маскоўскія СМІ паведамілі, у адпаведнасці з DPA, што ўсё больш беларусаў пасля масавых звальненняў з дзяржаўных прадпрыемстваў шукаюць працу ў Расеі. "Усе дыктатуры калі-небудзь канчаюцца", кажа Наталля Радзіна.

„Ён любіў жыцьцё“

Яна спадзяецца яшчэ пабачыць палітычны канец Лукашэнкі. Але гэта ўжо не давядзецца зрабіць яе калегу й сябру Алегу Бябеніну. Ён заснаваў Хартыю’97 у 1998 годзе. Назва навеяна Хартыяй 77, апублікаванай у студзені 1977 года петыцыяй супраць парушэнняў правоў чалавека камуністычным рэжымам у тагачаснай Чэхаславакіі.

„Алег Бябенін“, кажа Радзіна, „быў чалавекам, які любіў жыцьцё“. Жырналістка ўзгадвае свае дні нараджэньня, дзе прысутнічаў Алег. „Ён быў адным з самых вясёлых людзей, тым, хто заўсёды ў цэнтры ўвагі". Калі ў каго з яго сяброў і калегаў былі цяжкасці, ён заўсёды дапамагаў.

А потым аднаго дню ён знік. Радзіна ўздыхае. "Яго жонка патэлефанавала і папрасіла знайсьці яго". Сябры Алега Бябеніна шукалі яго ўвесь дзень. Ён дамовіўся пайсьці с сябрамі ў кіно ў вечары 2 верасня 2010 года. Бацька дваіх сыноў любіў галівудскія фільмы, не прапускаў ніводнай прэм'еры. Ён запрасіў шмат сяброў, толькі ён сам, ён не прыйшоў.

Голас Радзінай не дрыжыць, яна распавядае проста. Толькі двойчы яна апускае галаву, накрывае яе рукой. "Увечары яго сябры адправіліся на ягоную дачу". Радзінай патэлефанавалі. Алег быў павешаны на вяроўцы. На целе былі сляды збіцця. Алегу Бябеніну было 36 гадоў. "Я была ўзрушана і шмат плакала, але зразумела, што гэта не было самагубства", кажа Наталля Радзіна. Мой сябар і калега быў забіты з-за сваёй дзейнасці. Радзіна захоўвае яго памяць, падтрымліваючы існаванне Хартыі'97.


Артыкул з'явіўся ў студзені 2012 г. у нямецкім медыя-часопісе journalist / Да нямецкага тэксту ў арыгінале

Каментары, калi ласка, толькi на ангельскай або нямецкай мове

Trackback URL:
https://jan.twoday.net/stories/287040352/modTrackback



Neuester Kommentar

Danke
Vielen Dank für diese Sätze: "Es sollte eine sehr gute...
Johanna (Gast) - 2013-12-05 10:34
Gut analysiert. Nur bei...
Gut analysiert. Nur bei der politischen Ausrichtung...
7an - 2013-10-10 15:08
Kein Interesse
Nur eine kurze Anmerkung. Journalisten denken von ihrem...
Otto Hildebrandt (Gast) - 2013-10-10 14:08

Suche

 



arbeitsprozesse
das schreiben
der autor
der journalismus
digitale welt
diplomtagebuch
freie presse
fundsachen
gedanken
journalismus-studium
medienbeobachtungen
meinung
panorama
persönliches
poeten
reisenotizen
... weitere
Profil
Abmelden
Weblog abonnieren